Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крупскім раёне
Аварыя адбылася паблізу вёскі Пліса ў 16.50 у нядзелю.
31-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Сузукі» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «Рэно».
У выніку кіроўца і двое пасажыраў легкавога аўтамабіля загінулі. Усе жыхары Мінска.