БЕЛ Ł РУС

Беларусь старэе: кожны пяты жыхар — старэйшы за 60 гадоў

1.10.2013 / 10:58

У Беларусі на пачатак года пражывалі 1 млн. 859 тыс. чалавек ва ўзросце 60 гадоў і болей — 19,6% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, або практычна кожны пяты.

Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.

Згодна з прынятай у геранталогіі класіфікацыяй да пажылых адносяцца людзі ва ўзросце ад 60 гадоў і болей. За апошнія дзесяць гадоў колькасць чалавек пажылога ўзросту ў цэлым па краіне зменшылася на 22,6 тыс. чалавек, або на 1,2%. На пачатак 2013 года ў Беларусі пражываў 541 чалавек ва ўзросце 100 гадоў і болей, 85% з іх — жанчыны.

Агульнай заканамернасцю змены ўзроставага складу насельніцтва краіны з'яўляецца яго старэнне.

У адпаведнасці са шкалой дэмаграфічнага старэння ААН насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце ад 65 гадоў складае 7% і больш. На пачатак года ў краіне доля гэтай узроставай групы насельніцтва дасягнула 13,8%,

у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 11,4%, у сельскай мясцовасці — 21,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула