БЕЛ Ł РУС

Журналістку звольнілі з-за коскі

1.10.2013 / 11:23

Паводле прэс-службы БАЖ

У прэс-рэлізе ад 16 верасня, які стаў хітом Інтэрнета, паведамлялася пра дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень горада з «удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі».

Верагодна, прэс-рэліз рассылаўся выключна ў выданні, заснаваныя Мінгарвыканкамам, але пазней ён ўсё ж трапіў у незалежную прэсу, дзе выклікаў шмат усмешак і жартаў.

Паводле ж вынікаў службовага разбіральніцтва пасля здарэння было вырашана пакараць не аўтараў рэлізу, а дзяўчыну, якая нібыта перадала яго незалежным журналістам. З 1 кастрычніка журналістка звольненая з УП «Агенцтва «Мінск-Навіны».

Афіцыйная падстава звальнення – нібыта невыкананне ёй умоваў выпрабавальнага тэрміну.

У самім Мінгарвыканкаме ў гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» ўласную памылку прызналі, але абараняць журналістку ад звальнення катэгарычна адмовіліся, спасылаючыся на самастойнасць УП «Агенцтва «Мінск-Навіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула