Цырымонія развітання з Міколам Крукоўскім — сёння а 13-й
Цырымонія развітання з прафесарам Міколам Крукоўскім пройдзе сёння, 2 кастрычніка, у рытуальнай зале морга 9-й клінічнай бальніцы Мінска (вул. Сямашкі, 8, корпус 8). Пачатак жалобнай цырымоніі прызначаны на 13:00.
Мікола Ігнатавіч Крукоўскі, доктар філасофскіх навук, прафесар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, якія надалі яго імені еўрапейскую вядомасць, памёр 30 верасня ў Бальніцы хуткай дапамогі.