БЕЛ Ł РУС

Літва магла б блакаваць Калінінградскую вобласць, але не будзе

3.10.2013 / 09:31

Літва нагадала, што тэарэтычна магла б блакаваць аўтамабільныя дарогі і чыгункі ў Калінінградскую вобласць, але не будзе дзейнічаць такімі метадамі. Адпаведную заяву зрабіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

Яго словы былі выкліканыя дыскрымінацыйнымі дзеяннямі Расіі ў дачыненні да грузавікоў з літоўскімі нумарамі.

Раней літоўскі прэм'ер абвінаваціў Расію ў «эканамічнай вайне».

Расійскія эксперты звязваюць ціск на Літву з тым, што Вільня неўзабаве прыме саміт Усходняга Партнёрства, на якім мае быць падпісана дамова пра Асацыяцыю і вольны гандаль між ЕС і Украінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула