БЕЛ Ł РУС

Памёр пісьменнік Том Клэнсі — майстар тэхнатрылера

3.10.2013 / 9:51

Майстар шпіёнскага і ваеннага трылеру Том Клэнсі памёр ва ўзросьце 66 гадоў.

Гэта здарылася 1 кастрычніка, «пасля непрацяглай хваробы».

Сваю першую кнігу «Паляванне за «Чырвоным Кастрычнікам» Клэнсі апублікаваў у 1984 годзе. Яна разышлася накладам 5 мільёнаў асобнікаў.

Пазней ён напісаў бестсэлеры «Гульні патрыётаў», «Наўпроставая і яўная пагроза» і «Усе страхі свету».

Паводле твораў Клэнсі Галівуд зняў шэраг фільмаў, галоўныя ролі ў якіх згулялі Алек Болдуін, Харысан Форд і Бэн Афлек. Адзін з самых вядомых фільмаў — «Гульні патрыётаў» з Харысанам Фордам у галоўнай ролі.

У снежні павінен выйсці апошні раман Тома Клэнсі «Права на канчатковае рашэнне» пра таямніцу прыходу да ўлады ў Расіі аўтарытарнага кіраўніка.

Артыкул пра Тома Клэнсі на сайце Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула