БЕЛ Ł РУС

Наваполацк два дні заставаўся без цяпла і гарачай вады

3.10.2013 / 13:42

КМ

Аварыйная сітуацыя на ЦЭЦ здарылася 2 кастрычніка ў другой палове дня.

«Учора ў нас на ЦЭЦ здарылася аварыя, што прывяло да адключэння гарачай вады і ацяплення, — расказаў жыхар горада Аляксандр. — Па нашым тэлебачанні сказалі, што сёння з раніцы гарачая вады будзе пададзена і падача цяпла адноўлена. Аднак мы і цяпер сядзім у халодных кватэрах».

«Аварыйная сітуацыя ліквідавана. Рэжым уначы адноўлены», — паведаміў галоўны інжынер Наваполацкай ТЭЦ Уладзімір Падворны. Па яго словах, цяпер ідзе падключэнне ўсіх спажыўцоў да сістэм. Мяркуе, што да 17-18 гадзін усе кватэры атрымаюць цяпло і гарачую ваду.

«Спыненне аданаго катлаагрэгата пацягнула спыненне іншых», — сказаў Падворны. Але прычыну інцыдэнту вызначыць толькі камісія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула