БЕЛ Ł РУС

Дазволіў пажыць у хаце сваяку: у першую ноч той спаліў дом і згарэў сам

3.10.2013 / 13:25

Мужчына 1979 года нараджэння загінуў ноччу 3 кастрычніка падчас пажару ў прыватным жылым доме ў Хойніках.

На момант прыезду пажарных дом быў ахоплены агнём, дах і перакрыцце абваліліся ўнутр дома. Труп быў знойдзены пры разборцы канструкцый.

Уласнік дома працуе ў Расійскай Федэрацыі, дзе і знаходзіўся ў момант пажару.

Са слоў суседзяў устаноўлена, што раніцай 2 кастрычніка ў дом усяліўся сваяк гаспадара, які раней таксама быў на заробках у РФ. Напярэдадні пажару ён ужываў спіртное. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула