БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Настаўнікі — надзейная апора дзяржавы

4.10.2013 / 9:19

Аб гэтым сказана ў прывітальным слове кіраўніка краіныпедагагічным работнікам, якое агучыў у чацвер першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў у час урачыстага свята, прысвечанага Дню настаўніка, у ліцэі БДУ.

«Беларускае настаўніцтва з'яўляецца надзейнай апорай дзяржавы, дзяржавы, якая робіць усё магчымае для ўзмацнення сацыяльнай абароненасці педагагічных работнікаў і павышэння прэстыжу іх працы», — гаворыцца ў прывітанні Лукашэнкі.

На настаўнікаў і выкладчыкаў ускладаецца адказная місія: не толькі даць дзецям глыбокія веды, але і выхаваць іх у духу грамадзянскасці і патрыятызму, навучыць жыць інтарэсамі краіны.

Прафесія педагога здаўна з'яўляецца адной з самых шанаваных у Беларусі.

«Мы цэнім вашы заслугі ў забеспячэнні высокай якасці айчыннай адукацыі, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічны прагрэс краіны, захаванне духоўных і маральных ідэалаў нашага грамадства», — сказана ў прывітанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула