БЕЛ Ł РУС

Прагноз надвор'я на суботу

4.10.2013 / 11:31

У бліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па ўсходзе пройдуць невялікія дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры сіноптыкі абяцаюць замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў.

Удзень паветра прагрэецца да 6—12 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула