БЕЛ Ł РУС

«Каб фінансы не спявалі рамансы» — Нацбанк выбірае лагатып і слоган

4.10.2013 / 15:39

Nashaniva.com

А якія лагатып і слоган падабаюцца Вам?

Для інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

Нацыянальны банка Рэспублік праводзіць конкурс па распрацоўцы лагатыпа і слогана інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

Пераможцу конкурсу чакае каштоўны прыз — сучасны смартфон.

Рабочая група Нацбанка па фінансавай пісьменнасці адабрала з 130 дасланых варыянтаў 5 фіналістаў.

Тры з пяці працаў — аформленыя па-беларуску.

Пераможца конкурсу будзе вызначаны шляхам інтэрнэт-галасавання, якое завершыцца 18 кастрычніка ў 16.00.

У галасаванні могуць прыняць удзел усе жадаючыя, зрабіць гэта можна на адпаведнай старонцы сайта Нацбанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула