БЕЛ Ł РУС

Італьянскі рэжысёр Карла Лідзані выкінуўся з акна

5.10.2013 / 20:47

Яму быў 91 год.

Італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст Карла Лідзані скончыў жыццё самагубствам, выскачыўшы з акна трэцяга паверха. Яму быў 91 год, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Яго фільм «Аповесць пра бедных закаханых» атрымаў у 1954 годзе прыз Канскага кінафестывалю.

Лідзані таксама працаваў у якасці сцэнарыста над фільмам Раберта Расселіні «Нямеччына, год нулявы», які лічыцца класікай італьянскага неарэалізму.

Ён працаваў і над сцэнаром да фільма «Горкі рыс» неарэаліста Джузэпэ дэ Сантыса.

Іншы вядомы італьянскі рэжысёр Марыё Манічэлі тры гады таму загінуў аналагічным чынам, выкінуўшыся з акна бальніцы ў Рыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула