БЕЛ Ł РУС

Страціў давер: Зміцер Бародка больш не каардынатар «Еўрапейскай Беларусі»

7.10.2013 / 10:47

Nashaniva.com

forbelarus.by

Пра гэта заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

У заяве А.Саннікава, распаўсюджанай для прэсы, гаворыцца:

«Па даручэнні каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», заяўляю, што Зміцер Бародка ў сувязі са стратай даверу больш не з'яўляецца каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» і не праўдстаўляе нашу грамадзянскую кампанію», паведамляе Хартыя'97.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» была створана ў 2008 г. Яе ініцыятарамі выступілі Андрэй Саннікаў, Міхаіл Марыніч, Мікола Статкевіч, Віктар Івашкевіч.

Частка дзеячаў ЕБ цяпер знаходзіцца ў эміграцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула