БЕЛ Ł РУС

У Беларусі не выяўлена парушэнняў у кандытарскіх вырабах Roshen

8.10.2013 / 00:32

Дзяржстандарт Беларусі не выявіў парушэнняў у кандытарскіх вырабах Roshen па паказчыках бяспекі.

Пра гэта паведамілі ў час анлайн-канферэнцыі, якая адбылася сёння на сайце Дзяржстандарта.

Інспекцыі Дзяржстандарта ў ліпені-жніўні 2013 правялі маніторынгі і праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства і тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры рэалізацыі 295 найменняў кандытарскіх вырабаў, вырабленых на фабрыках кандытарскай карпарацыі Roshen. «У выніку выпрабаванняў, праведзеных у акрэдытаваных лабараторыях, па паказчыках бяспекі (наяўнасць таксічных элементаў, пестыцыдаў, мікатаксінаў, утрыманне свінцу, кадмію, ртуці, мыш'яку; мікрабіялагічныя паказчыкі), парушэнняў не было выяўлена», - адзначылі ў камітэце.

Разам з тым у сферы абарачэння прадукцыі былі выяўленыя выпадкі рэалізацыі кандытарскіх вырабаў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці. Былі выпадкі адсутнасці дакументаў аб пацверджанні адпаведнасці і пасведчанняў якасці, а таксама парушэнні па маркіроўцы прадукцыі. У цяперашні час Дзяржстандарт праводзіць маніторынгі і праверкі пры рэалізацыі ўсёй кандытарскай прадукцыі ў Беларусі, падкрэслілі спецыялісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула