ЗША уводзіць у абарачэнне новыя 100-доларавыя купюры + фота банкноты
Федэральная рэзервовая сістэма ЗША з аўторка ўводзіць у абарачэнне новую 100-доларавую купюру з больш высокай ступенню абароны.
На новай банкноце з'явіцца трохмерная сіняя стужка, якая будзе ўплеценая ў паперу, а не надрукаваная на ёй. Пры павароце намаляваная на банкноце чарнільніца будзе мяняць колер на зялёны. Лічба 100 у правым ніжнім куце таксама будзе змяняць колер з меднага на зялёны.
100-доларавую купюру найбольш падрабляюць за межамі ЗША. У 2012 годзе ў ЗША было канфіскавана падробак на суму у 9,7 млн даляраў, за мяжой — 56,8 млн даляраў.
Старыя купюры застануцца ў абарачэнні.