БЕЛ Ł РУС

Туркменскія студэнты-«педагогі» збілі мазырчука — відэа

8.10.2013 / 09:28

Як паведамляе тэлеканал «Мазыр», уначы студэнты адправіліся ў краму, размешчаную недалёка ад іх інтэрната. Па дарозе яны сустрэлі яшчэ адну кампанію, што складалася з некалькіх мясцовых хлопцаў і дзяўчыны. З не вядомай пакуль прычыны пачалася бойка.

Відавочцы здарэння кажуць, што спыніць яе паспрабаваў малады чалавек. Але на дапамогу сваім суайчыннікам прыбеглі іншыя студэнты-туркмены. У выніку мазырчук з траўмамі і цялеснымі пашкоджаннямі ён трапіў у гарадскую лякарню. Па факце здарэння праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Дарэчы, толькі ад пачатку 2013 года па Гомельскай вобласці было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці каля 100 студэнтаў — грамадзян іншых краін. Некалькі з іх, у тым ліку студэнты Мазырскага педуніверсітэта, былі дэпартаваныя з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула