КНДР прывяла войска ў баявую гатоўнасць
Войскі Паўночнай Карэі прыведзеныя ў баявую гатоўнасць у сувязі з планаванымі вучэннямі ЗША і Паўднёвай Карэі, паведамляе агенцтва Рэнхап са спасылкай на паўночнакарэйскія СМІ.
Як перадае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК), ваенныя назіраюць за перамяшчэннямі «амерыканскіх і японскіх агрэсараў і іх марыянетак» і «гатовы ў любы час нанесці ўдар».
ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія планавалі правесці сумесныя вайскова-марскія вучэнні 8 кастрычніка і завяршыць 10 кастрычніка, аднак іх адклалі з-за тайфуну.