На таргах 8 кастрычніка даляр падаражэў яшчэ на 10 рублёў
8 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр працягнуў рост, еўра другі дзень запар застаўся на ранейшай пазіцыі.
Даляр вырас на Br10 да 9150 беларускіх рублёў.
Еўра застаўся на ранейшым узроўні — 12410 рублёў.
Курс расійскага рубля павялічыўся на Br0,5 да 283,5 беларускага.