БЕЛ Ł РУС

У Барысаве гейзер з кіпеню біў на вышыню трох паверхаў — відэа

8.10.2013 / 13:05

Замена вадаправодных труб ператварылася ў захапляльнае відовішча.

Як пішуць «Борисовские новости», падчас рамонту вадаправоднай сеткі з адной трубы нечакана вырваўся гарачы струмень вады, які выклікаў эмоцыі ў жыхароў мікрараёна Лядзішча.

Струмень кіпеню і пары з прагнілай трубы ўзняўся на вышыню трохпавярховага дома. Збянтэжаныя рамонтнікі глядзелі на гэта дзейства як зачараваныя. Аварыя на вадаправодзе нагадвала гейзер. На шчасце, ніхто з рабочых не пацярпеў.

А вось жыхарам мікрараёна не пашанцавала: падачу гарачай вады ім адключылі на тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула