БЕЛ Ł РУС

16-гадовы школьнік скончыў жыццё самагубствам у Драгічынскім раёне

8.10.2013 / 15:24

Выпадак адбыўся ў адной з вёсак 6 кастрычніка.

Селянін, прачнуўшыся а пятай раніцы, пабачыў, што сына дома няма, і пайшоў яго шукаць.

Ён знайшоў падлетка мёртвым у пятлі ў гаспадарчай пабудове ў двары.

Асноўная версія трагедыі — самагубства. Устанаўліваюцца абставіны і матывы, якія прымусілі 11-класніка звесці рахункі з жыццём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула