БЕЛ Ł РУС

Хрысціянства для «чайнікаў». Ісус Хрыстос: Уваскрасенне

10.10.2013 / 08:00

Айцец Андрэй Буйніч, Ліда

Тры абзацы ад уніяцкага святара.

Той факт, што мы ўласнымі намаганнямі не можам асягнуць Бога, пацвярджаецца нашым уласным вопытам. На ўласным вопыце мы пераконваемся, што паміж намі і Ім існуе разрыў. Уласна ён і перашкаджае нам змяніць нават саміх сябе ў лепшы бок.

Гэтым разрывам ёсць грэх. Навука Царквы і Біблія гавораць, што «ўсе зграшылі і пазбаўленыя славы Божай» (Рым. 3:23). Але Госпад уцелавіўся ўласна для таго, каб пераадолець яго. Ісус Хрыстос перамог грэх, калі памёр за кожнага чалавека на Крыжы і ўваскрос.

Сутнасць місіі Ісуса Хрыста, сутнасць хрысціянскай веры можна апісаць адным сказам: «Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае» (Ян. 3:16). Dixi.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула