БЕЛ Ł РУС

Прэмію Еўрапарламента імя Сахарава атрымала Малала Юсуфзай

10.10.2013 / 12:50

Сёлетнюю прэмію Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава атрымала Малала Юсуфзай з Пакістана.

Малала Юсуфзай стала сімвалам змагання за роўныя правы дзяўчатак на адукацыю ў грамадствах, у якіх традыцыя вызначае жанчыне другарадную ролю ў публічным жыцці.

Малала Юсуфзай з 11 гадоў вяла блог для брытанскай медыйнай карпарацыі Бі-Бі-Сі, распавядаючы аб становішчы яе аднагодкаў і бацькоў, якія жывуць у пакістанскім рэгіёне Сват.

У 2012 годзе па Малале, якая вярталася са школы, стралялі талібы і сур’ёзна яе паранілі. Жыццё дзяўчынцы ўратавалі дактары ў Вялікабрытаніі.

У шорт-ліст прэміі Сахарава, якую прызнае Еўрапарламент, сёлета трапілі і беларускія палітвязні: Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч.

Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасьць 50 тысяч еўра і з'яўляецца галоўнай узнагародай ЕС у галіне правоў чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула