БЕЛ Ł РУС

Расія пагражае Украіне санкцыямі з-за газу

10.10.2013 / 19:34

Расія можа прымяніць санкцыі да Украіны ў выпадку аднабаковага перагляду газавага кантракту, папярэдзіла прэс-сакратар расійскага прэм'ера Наталля Цімакова.

«Любыя спробы перагледзець існуючыя газавыя кантракты паміж Расіяй і Украінай будуць мець цалкам відавочныя юрыдычныя наступствы. Нашым украінскім партнёрам, перш чым рабіць такія заявы, неабходна ўлічыць, што ў выпадку аднабаковага перагляду ўмоў кантракту магчыма прымяненне санкцый», — сказала Цімакова.

Раней у чацвер прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што Кіеў працягне скарачаць імпарт расійскага газу, а ў перспектыве наогул не стане купляць яго, калі дзеючы кантракт не будзе перагледжаны.

Паводле слоў Цімаковай, пагрозы Украіны аб магчымым спыненні імпарту расійскага газу выглядаюць непераканаўча і некарэктна.

Украінскі прэм'ер, у сваю чаргу, запэўніў, што калі «Газпром» падасць на Украіну ў міжнародны суд за аднабаковы выхад з дамоўленасцей, Кіеў гатовы адстойваць сваю рацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула