БЕЛ Ł РУС

Жыхара Лельчыц, які знік пасля продажу аўто, забілі знаёмыя

14.10.2013 / 01:28

Забралі $5000 у аўтамабіліста, забілі яго, а труп утапілі ў Прыпяці.

31-гадовы жыхар Лельчыц Аляксандр Акуліч раніцай 3 кастрычніка з'ехаў на сваім серабрыстым «Міцубісі Карызма» ў Жыткавічы, каб прадаць аўтамабіль. Пасля гэтага аўтаўладальнік перастаў выходзіць на сувязь. Мужчыну аб'явілі ў вышук.

Як стала вядома,

Аляксандр быў забіты. Забойства здзейснілі ягоныя знаёмыя з Лельчыц, якія ведалі пра мэты паездкі.

Маладыя людзі вырашылі завалодаць грашыма ад продажу аўтамабіля - каля $5000.

У Жыткавічах яны нібыта выпадкова сустрэлі Аляксандра і, выбраўшы зручны момант, забілі, ударыўшы жалезным прадметам па галаве, пасля чаго труп ўтапілі ў Прыпяці. Там ён і быў знойдзены.

Пошукі Аляксандра Акуліча працягваліся каля тыдня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула