БЕЛ Ł РУС

Герб Пагоня: створаныя жывыя шпалеры на Андроід

14.10.2013 / 09:48

Ягор Марціновіч

+спасылка на спампоўванне

Суполка распрацоўшчыкаў Flaxtreme апублікавала ў краме Play Маркет праграму «Герб Пагоня».

«Гэта жывыя шпалеры з паралакс-эфектам. Пакуль што яны даступныя толькі для ўладальнікаў смартфонаў і планшэтаў з аператыўнай сістэмай Андроід», -

тлумачаць распрацоўшчыкі.

Шпалеры з паралакс-эфектам - гэта панарамная карцінка, якая «выходзіць» за межы экрана. Калі перасоўваць смартфон у паветры, выява перасоўваецца ўслед за рухамі. 

Праграма ўтрымлівае пяць стыляў «Пагоні», а таксама ў якасці бонуса тэкст верша Максіма Багдановіча і спасылку на артыкул пра герб у «Вікіпедыі».

* * *

Бясплатна спампаваць шпалеры можна ў краме Play Маркет па ключавых словах «Герб Пагоня» альбо па спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула