БЕЛ Ł РУС

Брэсцкім вернікам абяцаюць дапамогу ад раку за 170 тыс. рублёў — фотафакт

14.10.2013 / 13:56

Nashaniva.com

Дастаткова запісацца на тур у Жыровічы ці ў Сынкавічы.

Абяцанне дапамогі размешчана на рэкламнай «раскладушцы» каля адной з праваслаўных цэркваў горада. Акрамя раку, абяцаюць дапамагчы ад бясплоднасці.

Цікава, што гэта не звязана з выездам на дарагое лячэнне за мяжу.

«Дапамога» абыйдзецца ў сотні разоў танней: тур у Жыровічы каштуе 170 тысяч рублёў.

Апошнюю лічбу назвалі па тэлефоне. А таксама папярэдзілі: «Дапаможа Маці Божая — значыць, будзе дапамога, а не дапаможа, дык не».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула