БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца-парушальнік страляў з баявога пісталета па супрацоўніку ДАІ

14.10.2013 / 19:16

Кіроўца-парушальнік ў Мінску аказаў супраціў супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі, спрабуючы схавацца з месца здарэння, і стрэліў у аднаго з іх з баявога пісталета.

Паводле звестак БелаПАН, інцыдэнт адбыўся каля поўдня на вуліцы Кальцова ў Савецкім раёне сталіцы.

Як паведамляюць відавочцы, кіроўца «Форда» збіў пешахода, а калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, паспрабаваў збегчы на сваёй машыне. Яе заблакавалі, пасля чаго мужчына стрэліў у супрацоўніка ДАІ з «Парабелума».

Падазраваны затрыманы. Супрацоўнік міліцыі, паводле папярэдніх дадзеных, не пацярпеў. Па інфармацыі агенцтва, па дадзеным факце распачатая крымінальная справа за замах на забойства супрацоўніка міліцыі (арт. 14 і арт. 362 КК).

Афіцыйных каментароў з нагоды дадзенага здарэння з боку МУС і Следчага камітэта пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула