БЕЛ Ł РУС

Забойства ў маскоўскім Бірулёве: названа імя падазраванага

15.10.2013 / 11:16

Чалавек, які падазраецца ў датычнасці да забойства Ягора Шчарбакова, з'яўляецца выхадцам з Азербайджана, паведамілі ў прэс-службе ГУ МУС Расіі па Маскве.

«Гэта ураджэнец Азербайджана 1982 года нараджэння Архан Зейналаў Захіт Аглы», — паведаміў прадстаўнік прэс-службы.

У нядзелю некалькі сотняў людзей зладзілі акцыю пратэсту ў раёне Бірулёва, што перарасло ў сутычкі з паліцыяй.

Удзельнікі акцыі патрабавалі знайсці забойцаў 25-гадовага Ягора Шчарбакова, заколатага нажом у ноч на чацвер на вачах у яго дзяўчыны ў Заходнім Бірулёве.

Мірны сход перарос ў беспарадкі: некалькі маладых людзей пачалі біць вітрыны гандлёвага цэнтра «Біруза» і закідваць яго дымавымі шашкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула