БЕЛ Ł РУС

Трыер піярыць свой новы фільм з дапамогай скандальных фотаў

15.10.2013 / 19:54

Nashaniva.com

 

Шарлота Генсбур у ролі Джо. Фота hollywoodreporter.com.

Дацкі рэжысёр Ларс фон Трыер раздзімае пажар ажыятажу перад выхадам свайго новага фільма «Німфаманка». Для стужкі з такой назвай, несумненна, павінна быць падрыхтавана адпаведная глеба, піша pixanews.com. І геніяльны рэжысёр застаецца верным самому сабе.

Нетрадыцыйны фільм, названы самім Трыерам порнадрамай, падаецца нетрадыцыйным спосабам. Порцыя ежы для фантазій і прадчування выдадзена Трыерам ў выглядзе 14-ці постараў з фотаздымкамі герояў скандальнага фільма. Аголеныя целы, скажоныя грымасай задавальнення і страсці твары — не часта даводзіцца ўбачыць любімых акцёраў ў такім ракурсе.

«Німфаманка» — гэта гісторыя эратычных перажыванняў німфаманкі Джо ад нараджэння да пяцідзесяцігоддзя, расказаная ад асобы галоўнай гераіні. Халодным зімовым ранкам Селігман, немалады самотны халасцяк, знаходзіць у завулку Джо — збітую, у напаўпрытомным стане. Давёўшы жанчыну дадому, ён разглядае яе раны і задаецца пытаннем, як дайшла яна да такога жыцця . Джо распавядае Селігману гісторыю сваёй насычанай маладосці, багатую паралельнымі сюжэтамі і нечаканымі адступленнямі. Прэм'ера порнадрамы плануецца 25 снежня.

Болей фотаў глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула