БЕЛ Ł РУС

Боснія прабілася на чэмпіянат свету па футболе

15.10.2013 / 22:27

Nashaniva.com

Ібішавіч выводзіць Боснію на мундыль, fifa.com

Зборная Босніі і Герцагавіны па футболе ўпершыню ў гісторыі выйшла на топ-турнір. Раней баснякі двойчы займалі другое месца ў групе, але ў плэй-оф траплялі на Партугалію, якая перагароджвала дарогу.

Перад апошнім турам у групе G сітуацыя была такой, што Босніі была неабходная перамога над Літвой. Тады як грэкі залежылі не толькі ад сваёй гульні. Нашы паўночныя суседзі доўга сёння абараняліся ў Каўнасе ад наскокаў балканцаў, але на 68-й хвіліне ўсё ж не адсачылі Ведада Ібішавіча. Боснія перамагла з мінімальным лікам і выйшла на мундыяль.

Дарэчы, з 30 баснійскіх галоў 23 на рахунку тройкі форвардаў ІбішавічаЭдзіна Джэка і Звездана Місімавіча. Іх заслуга ў выхад баснійцаў проста каласальная.

Таксама на чэмпіянат свету едуць расіяне.

Нашы ўсходнія суседзі павінны былі не саступіць з буйным лікам у Азербайджане. З задачай паспяхова справіліся – 1:1. Партугальцы застаюцца другімі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула