БЕЛ Ł РУС

МЗС: Удзел Беларусі ў Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» — у кампетэнцыі Лукашэнкі

16.10.2013 / 10:10

Запрашэнні на саміт «Усходняга партнёрства» былі перададзеныя віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Андрусам Крывасам дыпламатам Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Іх падпісалі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Еўрасаюза Герман ван Рампей і старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. Імя кіраўніка Беларусі ў дакуменце няма, паколькі запрашэнні выдаваліся дзяржавам, а не асобам.

«Мы пацвярджаем факт атрымання афіцыйнага запрашэння на саміт «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў Вільні, — цытуе словы прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэя Савіных БелТА. — Дадзенае запрашэнне ідэнтычна як па змесце, так і па працэдуры ўручэння запрашэнням, якія былі перададзеныя іншым краінам-партнёрам «Усходняга партнёрства». Для нас гэта прынцыповае пытанне, паколькі Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі аб неабходнасці раўнапраўнага падыходу да ўзаемадзеяння ў рамках «Усходняга партнёрства». Цяпер пытанне ўдзелу Беларусі ў будучым саміце знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула