БЕЛ Ł РУС

Маёр міліцыі дапамог скрасці з гіпермаркета амаль 1,5 тысячы бутэлек гарэлкі

18.10.2013 / 08:54

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старэйшага аперупаўнаважанага крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ён падазраецца ў саўдзеле крадзяжы без малога 1500 бутэлек гарэлкі з гіпермаркета «Алмі».

Як паведамілі ў Следчым камітэце, буйны крадзеж з гіпермаркета «Алмі» быў здзейснены яшчэ 24 мая 2013 года . Тады было выкрадзена адразу 1423 бутэлькі гарэлкі на суму больш за 39 мільёнаў рублёў.

Вышук выявіў, што крадзеж здзейснілі работнік гіпермаркета і беспрацоўны. Пры гэтым рабочы гіпермаркета быў грамадзянінам Расіі, з відам на жыхарства ў Беларусі. Супраць абодвух была заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні імі злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж, учынены ў буйным памеры).

Пры правядзенні далейшых аператыўна - вышуковых мерапрыемстваў з мэтай устанаўлення магчымых саўдзельнікаў злачынства і высвятлення спосабу здзяйснення крадзяжу было ўстаноўлена, што немалаважную ролю ў гэтым адыграў старшы аперупаўнаважаны крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, маёр міліцыі Р.

Цяпер аператыўнік затрыманы, на яго таксама распачата крымінальная справа. Вядзецца расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула