БЕЛ Ł РУС

20 гадоў Бардаўскай восені

18.10.2013 / 10:53

Nashaniva.com

25—27 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім (Польшча) пройдзе юбілейная, 20-я «Бардаўская восень». Фестываль, які адсочваў развіццё беларускай аўтарскай песні, будзе падзелены на дзве часткі: «Вытокі» і «Новыя Плыні».

Калі ў «Вытоках» выступяць тыя выканаўцы-стваральнікі фэста, то на «Новых плынях» адыграюць тыя музыкі, для каго «Бардаўская восень» стала стартам кар’еры. Сярод апошніх, дарэчы, такія вядомыя сёння выканаўцы як Паліна Рэспубліка і гурт Re1ict.

Цалкам расклад «Бардаўскай восені» выглядае так:

25 кастрычніка (пятніца)

18.00 - Бельск-Падляшскі — Бельскі Дом Культуры (вул. 3-га мая, 2)

Канцэрт «Вытокі»:

Белы Сон
Альжбета Бэзюк
Дарафей Фіёнік
Алег Кабзар
Алесь Камоцкі
Кася Камоцкая
Віктар Шалкевіч

26 кастрычніка (субота)

Канцэрт «Другое дзесяцігоддзе»:

Яўген Барышнікаў
Тамаш Суліма
Re1ikt
Гэліса
Нельга Забыць
Босае Сонца
Зміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestra

27 кастрычніка (нядзеля)

15.00 — Беласток — Падляшская Опера і Філармонія — Еўрапейскі цэнтр мастацтва (вул. Адэска, 1)

Канцэрт:

Алесь Камоцкі
Паліна Рэспубліка
Белы Сон
ILO&friends

Будзе таксама насычаная праграма суправаджальных мерапрыемстваў з канцэртамі Касі Камоцкай, Змітра Вайцюшкеіча ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула