БЕЛ Ł РУС

Разбойны напад на дом бізнэсмена ў Слуцку сумеснай расійска-беларускай групоўкай

18.10.2013 / 11:25

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» затрымалі на месцы злачынства членаў міжнароднай злачыннай групы, якія ўчынілі ўзброены разбой у Слуцку.

Напад на індывідуальнага прадпрымальніка са Слуцка і членаў яго сям'і злачынцы запланавалі бліжэй да апоўначы 15 кастрычніка.

Група з пяці чалавек у масках са зброяй і сродкамі пранікла ў дом, але ў момант злачынства ўсе былі затрыманы.

Цяпер асобы нападнікаў устаноўлены. Імі аказаліся трое расіян (адзін з іх ураджэнец Ашхабада, жыў у Бранскай вобласці, і двое масквічоў), а таксама двое жыхароў Бабруйска. Трое фігурантаў раней судзімыя, у тым ліку за незаконны абарот зброі і наркотыкаў.

Змагары з аргзлачыннасцю дзякуючы садзеянню калег з праваахоўных органаў Расіі ўстанавілі, што трое грамадзян гэтай краіны мелі вялікія сувязі ў крымінальным свеце. Спрабуючы знайсці ахвяру злачынства праз так званага «палажэнца» (прадстаўнік злачыннага свету, які сочыць за сітуацыяй у пэўным рэгіёне) Магілёўскай вобласці, які знаходзіцца цяпер у Расіі, яны выйшлі на згаданых вышэй бабруйчан. Месца і час учынення разбою вызначаліся супольна.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата справа па ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой), санкцыяй якой прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Праводзяцца далейшыя аператыўныя і следчыя дзеянні.

Затрыманыя змешчаны ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула