БЕЛ Ł РУС

Літва абрана ў Раду бяспекі ААН

18.10.2013 / 11:31

У чацвер Літва абраная ў Раду бяспекі ААН, на якую, у адпаведнасці з міжнародным правам, кладзецца асноўная адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі ва ўсім свеце.

Літва, якая была адзіным прэтэндэнтам у групе Усходняй Еўропы, падчас галасавання на Генеральнай асамблеі набрала 187 галасоў. У ААН уваходзіць 193 дзяржавы.

Літва будзе адным з 10 непастаянных членаў Рады бяспекі ААН ў 2014 і 2015 гадах.

Так, у 2013-2014 гг. непастаяннымі чальцамі Рады з'яўляюцца Азербайджан, Аргенціна, Люксембург, Руанда, Карэя.

ЗША, Кітай, Расія, Францыя і Вялікабрытанія з'яўляюцца пастаяннымі членамі Рады бяспекі ААН і валодаюць правам вета.

Беларусь (БССР) была непастаянным чальцом Рады бяспекі ААН у 1974-1975 гг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула