БЕЛ Ł РУС

У лістападзе ў беларусаў не будзе доўгіх выходных: пятніца 8-га — працоўная

18.10.2013 / 14:41

Перанос працоўнага дня з пятніцы, 8 лістапада, у Беларусі не плануецца. Пра гэта Tut.by паведаміла прэс-сакратар урада Вольга Доўгая.

Выходным днём будзе толькі чацвер 7 лістапада, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Вольга Доўгая ўдакладніла, што ўсё пераносы працоўных дзён на гэты год былі апублікаваныя загадзя. Зараз урад ніякіх пастаноў наконт пераносаў не рыхтуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула