БЕЛ Ł РУС

Разбіўся аўтобус з беларусамі, якія ехалі ў Пецярбург на «Ляпісаў»; кіроўца загінуў

19.10.2013 / 19:25

Nashaniva.com

абноўлена

Дзве пасажыркі шпіталізаваныя.

19 кастрычніка ў Пецярбургу ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларускімі нумарамі. 

У аварыі загінуў 47-гадовы кіроўца аўтобуса, дзве пасажыркі (19 і 25 гадоў) атрымалі траўмы, яны шпіталізаваныя.

Гэта быў экскурсійны аўтобус, які прывёз 29 беларусаў на канцэрт «Ляпіса». 

«Грузавік, які ехаў спераду, рэзка затармазіў. А вось аўтобус не паспеў. Задняя частка грузавіка прабіла аўтобус у тым месцы, дзе сядзеў другі кіроўца», -

паведамілі арганізатары тура.

З Беларусі выехаў іншы аўтобус, які забярэ пасажыраў пасля канцэрту і начоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула