БЕЛ Ł РУС

У панядзелак — дажджы, месцамі моцныя, па Полаччыне — снег

20.10.2013 / 15:52

БелТА

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, днём месцамі - моцныя, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Уначы ў крайніх паўночных раёнах мокры снег, а па поўдні ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 1—7 градусаў, па поўначы месцамі магчымыя замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў.

Днём паветра прагрэецца да плюс 3—9 градусаў. Па поўдні ноччу будзе 8—10 градусаў цяпла, днём — плюс 10—15 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула