БЕЛ Ł РУС

Цягнік Брэст — Магілёў спазніўся на дзве гадзіны з-за паведамлення аб «мініраванні»

21.10.2013 / 09:11

Цягнік Брэст — Магілёў з-за хлуслівага паведамлення аб мініраванні спазніўся больш чым на 2 гадзіны, паведаміў дзяжурны МНС Беларусі.

«Вечарам 20 кастрычніка на мабільны тэлефон дзяўчыне, якая ехала па маршруце Брэст — Магілёў, патэлефанаваў знаёмы і сказаў аб мініраванні. Напалоханая дзяўчына тут жа звярнулася да правадніка, затым інфармацыя была перададзена ў праваахоўныя органы, каб тыя пераправерылі яе і пры неабходнасці зрабілі адпаведныя захады», — адзначыў дзяжурны МНС.

Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі «жартаўнік» быў знойдзены і затрыманы.

Паведамленне было хлуслівым. З-за гэтага здарэння цягнік прыбыў на канчатковую станцыю са спазненнем на 2 гадзіны 17 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула