БЕЛ Ł РУС

У аварыі загінулі маці і бацька, двухгадовы хлопчык застаўся сіратой

21.10.2013 / 11:55

Здарэнне адбылося ўвечары 19 кастрычніка ў Жлобінскім раёне за тры кіламетры ад вёскі Лебедзеўка.

112.by

Там адбылося сутыкненне двух легкавікоў — «Рэно» і «Сеата». Кіроўца першага аўтамабіля раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху.

Вадзіцель «Сеата» і яго жонка памерлі на месцы.

Іх двухгадовы сын ды пасажыры, кіроўца з першай машыны былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула