Сто байкераў закрылі мотасезон у Мінску - відэа
Сёння ў Менску прайшло закрыццё мотасезону ў стылі Harley Davidson.
Паводле традыцыі, доўгая калона праехала парадам цэнтральнымі вуліцамі горада, напоўніўшы іх шумам і на нейкі час заняўшы ўсе палосы дарогі, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».
Мінчукі маглі бачыць у тым ліку эксклюзіўныя мадэлі раскошных Harley Davidson.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за сотню чалавек.