БЕЛ Ł РУС

23 кастрычніка разгледзяць праект ахоўнай зоны Курапатаў

22.10.2013 / 09:56

Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» паспрабуюць патрапіць на пасяджэнне Навуковай рады Міністэрства культуры.

Пра гэта аведаміла ўдзельніца ініцыятывы Ганна Шапуцька. Новы праект ахоўнай зоны аўтарства архітэктара-рэстаўратара Вадзіма Глінніка распрацоўваўся амаль год. Пра яго гатоўнасць стала вядома ў панядзелак на паседжанні працоўнай групы па добраўпарадкаванні ўрочышча, дзе бралі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, Мінкульта, Акадэміі навук, лясніцтва і ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў».

Разгляд праекта адбудзецца ў сераду, 23 кастрычніка. Навуковая рада можа як прыняць праект, гэтак і адхіліць яго.

Прадстаўнікі ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў вядуць перамовы з Мінкультуры наконт прысутнасці на паседжанні. Грамадскія актывісты занепакоены, што новы праект можа зменшыць ахоўныя зоны Курапатаў і, такім чынам, легалізаваць усе будынкі забаўляльнага комплекса (так званага «Бульбаш-хола») ля ўрочышча. Дарэчы, замоўцам праекта з’яўляецца БелРэстІнвест — забудоўнік забаўляльнага комплекса.

Курапаты — гэта ўрочышча пад Мінскам, дзе ў гады сталіншчыны былі расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысяч чалавек, ахвяраў рэпрэсій. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула