БЕЛ Ł РУС

Свята Беларускай кухні ў Беларускім Доме ў Варшаве — 26 кастрычніка

22.10.2013 / 10:37

Год таму ў межах клубу беларуска-польскіх сем’яў Rodzinka мы ўпершыню правялі Дзень беларускай кухні. Імпрэза ўдалася: было смачна і душэўна. Таму сёлета, спадзяемся, удзельнікаў конкурсу будзе болей за леташні.

Пераможцамі мінулага году сталі старадаўняя мачанка па-панску; выкшталцоная валавіна, запечаная ў гарбузе і папулярны ў Беларусі сённяшняй торт з вантробаў.

Беларуская кулінарная традыцыя спрадвеку перапляталася з габрэйскай, татарскай кухняй, а ў апошнія 80 год - дапоўнілася і нацыяльнальнымі адметнасцямі колішніх савецкіх рэспублік. Сённяшняя мабільнасць чалавецтва істотна пашырыла асартымент фірмовых сямейных страў, узбагаціўшы яго экзатычнымі рэцэптамі на розныя густы. А пажыўшы ў Польшчы, шмат хто з беларусаў пераняў і некаторыя з тутэйшых сакрэтаў. Таму мы не робім абмежаванняў у нацыяльнальным паходжанні рэцэптаў, прэзэнтаваных на Дні беларускай кухні: кожны з удзельнікаў можа выбраць сваю ўлюбёную страву ці фірмовую сямейную, пачаставаць ёю гасцёў імпрэзы - і перамагчы!

Для пераможцаў - сімвалічныя прызы!

Як гэта будзе:

 Незалежна ад таго, ці ўдзельнічаеце вы ў конкурсе, чакаем кожнага з удзельнікаў - з нейкай стравай да агульнага стала.

Пераможцы конкурсу вызначаюцца так:

— мы пішам на дошцы назвы ўсіх страў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе;
— кожны з прысутных можа вызначыць пасля дэгустацыі тры лепшых на ягоны густ;
— адзначыць гэтыя тры ў спісе;
— затым мы падлічым колькасць «плюсікаў» насупраць кожнай са страў - і вызначым пераможцаў!;
— Дэгустацыйная праграма будзе ўлучаць у сябе і колькі традыцыйных гульняў.

Шчыра запрашаем Вас да ўдзелу: 26 кастрычніка, а 14 гадзіне, Беларускі Дом (вул Вейска, 13-3).

Вялізная просьба пацвердзіць сваю прысутнасць, адказаўшы на гэты ліст ці па тэлефоне +48 511 26 74 74 (Дзьмітры Бародка) ці +48 536 977 185 (Юлія Рымашэўская)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула