БЕЛ Ł РУС

10 сутак арышту за 96 сьцягоў Эўрасаюзу

24.09.2007 / 16:38

Атрымаў Леанід Навіцкі. Сёньня былі абвешчаныя прысуды і актывістам, якія распаўсюджвалі агітацыю «Эўрапейскага маршу»: Алена Гладкая атрымала 7 сутак, Віталь Ціхановіч — 15.

Судзьдзя Партызанскага суду Менску Алена Ціцянкова прызнала дэмакратычнага актывіста Леаніда Навіцкага вінаватым у дробным хуліганстве і пакарала 10 суткамі арышту.

Леанід Навіцкі паведаміў "Свабодзе", што ў пятніцу 21 верасьня да яго на кватэру прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія адмовіліся назваць свае прозьвішчы. Яны выклікалі міліцыянтаў, і тыя зрабілі ператрус.

На кватэры Л.Навіцкага знайшлі 96 сьцягоў Эўразьвязу, бэйсболкі і майкі з эўрапейскай сымболікай. На яго склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку і за падрыхтоўку несанкцыянаванай акцыі.

Сёньня Леаніда Навіцкага асудзілі толькі паводле першага абвінавачваньня.

Ён не выключае, што пасьля таго, як ён адбудзе пакараньне, над ім адбудзецца другі суд.

Сёньня былі абвешчаныя прысуды і моладзевым актывістам, якія распаўсюдвалі апазыцыйныя інфармацыйныя матэрыялы - Алена Гладкая атрымала 7 сутак, Віталь Ціхановіч - 15.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула