БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнікі МЗС Польшчы і Швецыі 24-25 кастрычніка наведаюць Мінск

23.10.2013 / 10:58

Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Швецыі, ад шведскага боку ў Мінск прыедуць пасол Усходняга партнёрства МЗС Марцін Хагстрэм і гендырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Турб'ёрн Сульстром.

Польскі бок будуць прадстаўляць палітычны дырэктар міністэрства Яраслаў Браткевіч, упаўнаважаная міністра замежных спраў па справах Усходняга партнёрства Беата Пенкса і намеснік дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Конрад Паўлік, паведамілі ў пасольстве Польшчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у дыпламатаў Швецыі і Польшчы запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і Адміністрацыі прэзідэнта.

Пра тое, што напярэдадні саміту Усходняга партнёрства ў Вільні адбудзецца такая паездка, паведамілі міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Швецыі Карл Більт у сумесным артыкуле, апублікаваным 21 кастрычніка ў шэрагу СМІ.

Напачатку паведамлялася, што Сікорскі, Більт і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі Польшчы і Швецыі перад самітам маюць намер наведаць сталіцы дзяржаў УП — Кішынёў, Кіеў, Тбілісі, Баку, Ерэван і Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула