БЕЛ Ł РУС

Ватыкан адхіліў ад спраў «біскупа люкс»

23.10.2013 / 14:51

Кіраўніцтва Ватыкана вырашыла адхіліць ад спраў нямецкага святара Франца-Петэра Тэбарц ван Эльста, якога ў прэсе часта называлі «люксавым біскупам».

DPA

На мінулым тыдні Тэбарц ван Эльст вылецеў у Ватыкан, каб даць справаздачу перад кіраўніцтвам Рымска-каталіцкай царквы аб тратах на сваю рэзідэнцыю, якія многія палічылі празмернымі.

«Біскупа люкс» абвінавачвалі ў тым, што ён патраціў каля 31 млн еўра (42 млн даляраў) на ўтрыманне і ўладкаванне сваёй рэзідэнцыі, у сувязі з чым многія каталікі патрабавалі, каб ён адмовіўся ад сану.

Папа Францішак пасля свайго ўступлення на пасад заклікаў святароў весці эканомнае і сціплае жыццё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула