БЕЛ Ł РУС

Віталь Клічко будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны

24.10.2013 / 22:07

Бі-Бі-Сі

Лідар апазіцыйнай партыі «УДАР», чэмпіён свету па боксе Віталь Клічко заявіў пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2015 годзе.

Unian.net

«Каб пакласці канец усім домыслам і спробам расправіцца са мной як з магчымым кандыдатам, я хачу заявіць, што я балатуюся ў прэзідэнты», — сказаў Клічко падчас выступу ў парламенце Украіны.

У той жа час у чацвер парламент ухваліў папраўкі ў падатковы кодэкс, якія, паводле заяваў апазіцыі, могуць перашкодзіць Клічко ўдзельнічаць у выбарах, бо палітык мае права на пражыванне ў Германіі.

Паведамляецца, што паводле змен у законе, калі чалавек мае права пастаяннага пражывання на тэрыторыi замежнай дзяржавы, ён не лічыцца чалавекам, які жыве ва Украіне. А на пасаду прэзідэнта можа балатавацца толькі грамадзянін, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Украіны на працягу 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула