БЕЛ Ł РУС

Беларусь сёння ноччу гадзіннікі не пераводзіла

26.10.2013 / 22:36

nn.by

Сёння ноччу амаль уся, відаць, Еўропа пераводзіць гадзіннікаў. Польшча, Літва, Латвія Украіна перавядуць стрэлкі на гадзіну назад.

Беларусь следам за Расіяй гадзіннікаў не пераводзіць — і там, і там зімовы час адмянілі ў 2011 г.

Але, рэзідэнты Беларусі, сачыце за гадзіннікамі на сваіх мабільных прыстасаваннях і камп'ютарах, яны, як і летась, могуць сёння ноччу адвольна перавесціся. Тэхніка імкнецца ў Еўропу: )

Ад нядзелі розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй, ці, напрыклад, Мінскам і Кіевам будзе складаць адну гадзіну, паміж Мінскам і Варшавай (Берлінам, Парыжам) — цэлыя дзве гадзіны.

Відаць, найбольш гэту розніцу адчуюць футбольныя аматары. Матчы Лігі чэмпіёнаў цяпер будуць пачынацца ў 22:45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула