БЕЛ Ł РУС

У Грузіі выбіраюць прэзідэнта

27.10.2013 / 10:21

У Грузіі пачалося галасаванне на выбарах прэзідэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 23 кандыдаты.

Дзеючы прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіўся на гэтай пасадзе два тэрміны, па законе больш балатавацца не можа, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Па дадзеных сацапытанняў, асноўная барацьба разгорнецца паміж кандыдатам ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара» Георгіем Маргвелашвілі, прадстаўніцай партыі «Дэмакратычны рух — Адзіная Грузія» Ніно Бурджанадзэ і паплечнікам Саакашвілі па партыі «Адзіны нацыянальны рух» Давідам Бакрадзэ.

Галасаванне будзе доўжыцца да 20:00. Канчатковыя вынікі павінны быць абвешчаныя на працягу 20 дзён пасля галасавання.

Грузінскія законы не прадугледжваюць парога яўкі выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта. Калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ 50 % галасоў, то будзе прызначаны другі тур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула