Эратычная бялізна, вядро з прынтам і «самая патрэбная кніга»: фотарэпартаж з выставы «Культбытгаставары–2014»
У мінскім выставачным комплексе «Белэкспа» на вул. Я.Купалы, 27, адкрылася выстава «Культбытгаставары–2014», на якой беларускія вытворцы і імпарцёры прадставілі свае тавары.
Некаторыя з прадметаў экспазіцыі, пераважна дробязі, можна набыць адразу на выставе.
Арганізатары збіраюць уваходную плату з наведвальнікаў у памеры 5000 рублёў з чалавека. Для пенсіянераў дзейнічае ільготны тарыф: яны заплацыяць на дзве тысячы менш.
Выстава «Культбытгаставары–2014» будзе працаваць да 1 лістапада.
Дамінантай стэнда аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны барацьбіт» сталі зялёныя металічныя сані.
Тэст-драйв масажора для ступняў.
На выставе можна пасядзець у масажай фатэлі.
Выставачны павільён крамы эратычнай бялізны.
Стэнд кампаніі «ІТЦ» — адзіны з элементамі беларускай мовы на выставе.
Хлопец у вышыванцы сумуе на стэндзе «Белмастацпромыслаў». Для лацінічнага варыянту назвы кампанія выбрала варыянт транскрыпцыі назвы па-расійску, таму госці чэмпіяната свету па хакеі будуць набываць слуцкія паясы ад Belkhudozhpromysly.
Стэнд кампаніі «Атлант»: пральныя машыны і лядоўні.
Стэнды многіх кампаній нагадваюць пра набліжэнне Новага года.
Стэнды многіх кампаній нагадваюць пра набліжэнне Новага года.
Стэнд «Белкнігі».
Стэнд «Белкнігі».
Спецыі з Белавежскай пушчы.
Сімволіка чэмпіяната свету па хакеі сустракаецца ледзьве не на кожным другім стэндзе.
Сімволіку чэмпіяната света па хакеі можна сустрэць паўсюль.
Крышталёвая клюшка ад завода «Нёман».
Стыльны стэнд кампаніі Gefest.
Мадэльны шэраг веласіпедаў «Аіст» стаў нашмат боль разнастайным.
Адмысловы замок для закаханых, каб вешаць яго на парэнчы мастоў.
Перспектыўныя тавары ад Мінскага трактарнага завода.
Мангал з Полацка.
Гадзіннікі ад кампаніі «Інтэграл».
Вядро вытворчасці барысаўскага завода «Металіст».
Дзённік ад «Белкнігі».
Стэнд завода «Гарызонт».
Стэнд вытворцы побытавай тэхнікі «Віцязь» нагадвае, якая жывёла паводле ўсходняй традыцыі будзе з'яўляцца сімвалам наступнага года.
У год беражлівасці тэма эканоміі электраэнегргіі актуальная як ніколі.